
ЗАДАЧЫ
фарміраванне навукова абгрунтаванай афіцыйнай статыстычнай метадалогіі, якая адпавядае міжнародным стандартам у галіне статыстыкі;
ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з выкананнем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі;
задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі
ФУНКЦЫІ
·
распрацоўвае і зацвярджае афіцыйную статыстычную метадалогію для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і стварэння сістэмы нацыянальных рахункаў, фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;
распрацоўвае сумесна з дзяржаўнымі арганізацыямі, упаўнаважанымі на вядзенне дзяржаўнай статыстыкі, і зацвярджае стратэгію развіцця дзяржаўнай статыстыкі;
распрацоўвае і прадстаўляе на зацвярджэнне ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь праграму статыстычных работ;
арганізоўвае і праводзіць цэнтралізаваныя дзяржаўныя статыстычныя назіранні;
зацвярджае формы дзяржаўных статыстычных назіранняў і ўказанні па іх запаўненні;
забяспечвае рэспандэнтаў на бязвыплатнай аснове бланкамі формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў, указаннямі па іх запаўненні ў колькасці, неабходнай для іх прадстаўлення на папяровым носьбіце на адрасы, пазначаныя ў гэтых формах, і (або) прадастаўляе рэспандэнтам доступ да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для складання і прадстаўлення форм дзяржаўных статыстычных назіранняў у выглядзе электроннага дакумента;
ажыцццяўляе метадалагічнае кіраванне арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў;
забяспечвае канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных даных і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;
прадстаўляе афіцыйную статыстычную інфармацыю Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь, іншым дзяржаўным органам, а таксама распаўсюджвае афіцыйную статыстычную інфармацыю іншым карыстальнікам у парадку, усталяваным заканадаўствам;
забяспечвае роўны доступ карыстальнікаў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання;
праводзіць абмен афіцыйнай статыстычнай інфармацыяй са статыстычнымі органамі замежных дзяржаў, а таксама прадстаўляе афіцыйную статыстычную інфармацыю ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь;
забяспечвае вядзенне баз (банкаў) даных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;
забяспечвае функцыянаванне і развіццё інфармацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца ў органах дзяржаўнай статыстыкі;
забяспечвае мабілізацыйную падрыхтоўку Белстата, а таксама кантроль і каардынацыю дзейнасці тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай статыстыкі, падпарадкаваных арганізацый па іх мабілізацыйнай падрыхтоўцы.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
