Нацыянальным статыстычным камiтэтам упершыню распрацавана сiстэма ацэнкi нацыянальнага багацця i сфармiраваны эксперыментальны Баланс актываў i пасiваў.
Дадзеная работа праводзiлася ў рамках рэалiзацыi палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2021-2025 гады, выканання мерапрыемстваў Праграмы дзейнасцi Урада на перыяд да 2025 года, якiя прадугледжваюць правядзенне iвентарызацыi i залучэнне невыкарыстоўваемых або неэфектыўна выкарыстоўваемых актываў у эканамiчны абарот, а таксама выканання мерапрыемстваў Стратэгii развiцця дзяржаўнай статыстыкi з мэтай удасканалення пабудовы Сiстэмы нацыянальных рахункаў (СНР).
Значны аб’ём работ па вартаснай ацэнцы актываў для наступнага фармiравання Балансу актываў i пасiваў быў выкананы ва ўзаемадзеяннi з мiжведамаснай рабочай групай, зацверджанай загадам Мiнiстэрства эканомiкi ад 15 снежня 2021 г. № 83 (у склад рабочай групы ўваходзiлi прадстаўнiкi Белстата, Мiнэканомiкi, Мiнфiна, Мiнлясгаса, Мiнкульта, Мiнпрыроды, Дзяржкаммаемасцi, Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях, НАН Беларусi i iншыя).
Баланс актываў i пасiваў, складзены на пэўны момант, змяшчае даныя аб кошце эканамiчных актываў, якiя знаходзяцца ва ўласнасцi iнстытуцыянальнай адзiнкi або групы iнстытуцыянальных адзiнак, i кошту фiнансавых абавязацельстваў, якiя маюць iнстытуцыянальныя адзiнкi або групы iнстытуцыянальных адзiнак.
Баланс актываў i пасiваў завяршае паслядоўнасць рахункаў СНР, адлюстроўваючы вынiковае значэнне ўсiх аперацый па рахунках вытворчасцi, размеркавання i выкарыстання даходаў i накаплення.
Рознiца памiж сумай нефiнансавых i фiнансавых актываў i фiнансавых абавязацельстваў балансу дазваляе атрымаць чысты кошт капiталу. Для эканомiкi ў цэлым гэтая сума называецца нацыянальным багаццем.
У прадстаўленай нiжэй таблiцы эксперыментальны баланс сфармiраваны на канец 2023 года. Ацэнка ўсiх актываў i абавязацельстваў у балансе ажыццяўляецца ў бягучых рыначных цэнах.
Змяненне фармату прадстаўлення балансу актываў i пасiваў будзе ажыццяўляцца паэтапна.
Разглядаецца пытанне аб вартаснай ацэнцы водных рэсурсаў. У эксперыментальным балансе ацэнка водных рэсурсаў не прадстаўлена.
Баланс актываў i пасiваў
(на канец 2023 года, мiльёнаў рублёў)
|
AN |
НЕФIНАНСАВЫЯ АКТЫВЫ |
1 715 187,4 |
|
AN1 |
ВЫРАБЛЕНЫЯ НЕФIНАНСАВЫЯ АКТЫВЫ |
513 862,5 |
|
|
Асноўныя фонды па тыпах актываў |
409 142,9 |
|
|
Будынкi i збудаваннi |
253 177,8 |
|
|
Машыны i абсталяванне |
142 054,6 |
|
|
Культываваныя бiялагiчныя рэсурсы |
5 767,1 |
|
|
Прадукты iнтэлектуальнай уласнасцi |
8 143,4 |
|
|
Iншыя вырабленыя нефiнансавыя актывы |
104 719,6 |
|
AN2 |
НЯВЫРАБЛЕНЫЯ НЕФIНАНСАВЫЯ АКТЫВЫ |
1 201 324,9 |
|
|
Прыродныя рэсурсы |
1 201 324,9 |
|
|
Зямля |
615 376,9 |
|
|
Рэсурсы мiнеральных i энергетычых карысных выкапняў |
538 207,9 |
|
|
Некультываваныя бiялагiчныя рэсурсы |
46 906,9 |
|
|
Водныя рэсурсы |
… |
|
|
Iншыя прыродныя рэсурсы |
833,2 |
|
AF = AF(актывы) мiнус AF(абавязацельства) |
ФIНАНСАВЫЯ АКТЫВЫ – ФIНАНСАВЫЯ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА |
-60 167,2 |
|
NW = AN + AF |
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ БАГАЦЦЕ |
1 655 020,2 |
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.


