Тэрмін выдання - ліпень
	У зборніку прадстаўлены даныя, якія адлюстроўваюць розныя аспекты ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва рэспублікі. Прыводзяцца асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі, якія характарызуюць дэмаграфічныя працэсы, рынак працы, дынаміку і структуру грашовых даходаў насельніцтва, выдаткі і спажыванне дамашніх гаспадарак, а таксама распаўсюджанасць малазабяспечанасці сярод насельніцтва (дамашніх гаспадарак). 
Публікуецца інфармацыя аб жыллёвых умовах, стане здароўя і медыцынскім абслугоўванні насельніцтва, пенсійным забеспячэнні і сацыяльнай ахове асобных катэгорый насельніцтва, адукацыі і культуры, узроўні злачыннасці і стане навакольнага асяроддзя. Змяшчаюцца статыстычныя паказчыкі, якія характарызуюць развіццё спажывецкага рынку тавараў і паслуг, сеткі ўстаноў турызму і адпачынку, распаўсюджанасць выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. 
Даныя прадстаўлены ў дынаміцы за шэраг гадоў у цэлым па рэспубліцы, а таксама па абласцях і г. Мінску. Да асобных статыстычных паказчыкаў прыведзены кароткія метадалагічныя тлумачэнні. 
Зборнік выдаецца на рускай і англійскай мовах, ілюстраваны графікамі і дыяграмамі. 
Больш падрабязныя даныя даступны ў Інфармацыйна-аналітычнай сістэме распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі (dataportal.belstat.gov.by).
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
