F.2. Унясенне мінеральных і арганічных угнаенняў

за 1990 – 2023 гг. cпампаваць у фармаце xlsx



Сціслае апісанне:

колькасць унесеных мінеральных (азотных, фосфарных, калійных) і арганічных угнаенняў у агульным і на адзінку плошчы сельскагаспадарчых зямель;

спажыванне ўгнаенняў для канкрэтных відаў культур (збожжавыя і зернебабовыя культуры, бульба, гародніна, кармавыя культуры, рапс, лён, цукровы бурак), у тым ліку на адзін гектар пасеву.

Унясенне мінеральных і арганічных угнаенняў на адзін гектар сельскагаспадарчых зямель сельскагаспадарчых арганізацый
(тон)



Метадалогія:

колькасць унесеных мінеральных і арганічных угнаенняў адлюстроўваецца на падставе даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па форме 1-сх (удобрения) «Отчет об использовании удобрений и пестицидов», якую прадстаўляюць юрыдычныя асобы (акрамя мікраарганізацый і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак), іх адасобленыя падраздзяленні якія ажыццяўляюць сельскагаспадарчую дзейнасць і якія маюць плошчу сельскагаспадарчых зямель 300 і болей гектараў;
у паказчыку адлюстроўваецца колькасць мінеральных і арганічных угнаенняў, унесеных пад ураджай справаздачнага года, з улікам іх унясення восенню папярэдняга справаздачнаму года пад азімыя культуры і зябліва, уключаючы іх унясенне перад пасевам сельскагаспадарчых культур, пад шматгадовыя насаджэнні, сенакосы і пашы, у закрыты грунт, падчас сяўбы і (або) у выглядзе падкормак;
адносныя паказчыкі разлічаны зыходзячы з абсалютных даных з меншай адзінкай вымярэння, чым прыведзеныя ў табліцах.


Крыніца даных:

плошча сельскагаспадарчых зямель, плошча сельскагаспадарчых зямель сельскагаспадарчых арганізацый: форма ведамаснай справаздачнасці 22-зем «Отчет о наличии и распределении земель»; адказным за фарміраванне паказчыкаў з'яўляецца Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь;

спажыванне ўгнаенняў, спажывання угнаенняў на адзінку плошчы сельскагаспадарчых зямель сельскагаспадарчых арганізацый: форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-сх (удобрения) «Отчет об использовании удобрений и пестицидов»; адказным за фарміраванне паказчыкаў з'яўляецца Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.


Значнасць паказчыка:

паказчык дае магчымасць ацаніць ціск, які аказваецца на навакольнае асяроддзе ў сувязі з прымяненнем угнаенняў.


Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by