I.1. Утварэнне адходаў

за 2005–2022 гг. спампаваць у фармаце xlsx

Сціслае апiсанне:

аб'ём адходаў вытворчасці (якія ўтвараюцца ва ўласнай вытворчасці і адходаў, атрыманых ад іншых арганізацый) у разрэзе відаў эканамічнай дзейнасці;

утварэнне цвёрдых камунальных адходаў (ЦКА);

акрамя таго, паказчыкі прыведзены ў разліку на душу насельніцтвы і адзінку ВУП.



Утварэнне адходаў вытворчасці і ЦКА у разліку на адзінку ВУП па ППЗ ў Рэспубліцы Беларусь
(кг/тыс. міжнародных дол., ВУП па ППЗ у супастаўных цэнах 2017 г.)



Метадалогія:

адходы вытворчасці ўключаюць адходы, якія ўтварыліся ў працэсе ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці (вытворчасці прадукцыі, энергіі, выканання работ, аказання паслуг), пабочныя і звязаныя з гэтым прадукты здабычы і абагачэння карысных выкапняў;

у паказчыкі адходаў вытворчасці не ўключаюцца:

- радыеактыўныя адходы;

- прадукты жывёльнага паходжання;

- лом і адходы чорных металаў (акрамя адходаў, якія ўтрымліваюць поліхларыраваныя біфенілы або забруджаны імі);

- лом і адходы каляровых металаў (акрамя адпрацаваных свінцовых акумулятараў, а таксама адходаў, якія ўтрымліваюць поліхларыраваныя біфенілы або забруджаны імі);

- адходы спажывання;

адходы вытворчасці па класах небяспекі фарміруюцца ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь ОКРБ 021-2019 «Класіфікатар адходаў, якія ўтвараюцца ў Рэспубліцы Беларусь»;

пры фарміраванні афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы адходаў вытворчасці ў разрэзе відаў эканамічнай дзейнасці:

- у перыяд 2010 – 2015 гг. выкарыстоўваўся агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь ОКРБ 005-2006 "Віды эканамічнай дзейнасці" (адпавядае NACE Rev. 1.1);

- у перыяд з 2016 г. – агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь ОКРБ 005-2011 "Віды эканамічнай дзейнасці" (адпавядае NACE Rev. 2.0);

камунальныя адходы ўключаюць адходы спажывання і адходы вытворчасці, уключаныя ў зацвярджаны Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь пералік адходаў, якія адносяцца да камунальных адходаў;

даныя аб масе утвораных цвёрдых камунальных адходаў (далей – ЦКА) разлічваюцца як сума масы выкарыстаных ЦКА і масы пахаваных на палігонах ЦКА.



Крыніца даных:

адходы вытворчасці: форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-отходы (Минприроды) «Отчет об обращении с отходами производства»; адказным за фарміраванне афіцыйнай статыстычнай інфармацыі з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

камунальныя адходы: адміністрацыйныя даныя; адказным за фарміраванне з'яўляецца Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Значнасць паказчыка:

дазваляе забяспечыць вымярэнне ўплыву антрапагеннага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе; аналіз дынамікі аб'ёму ўтварэння адходаў на адзінку ВУП дазваляе ацаніць матэрыялаёмістасць структуры вытворчасці.



Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
Telegram https://t.me/belstat_by Facebook https://www.facebook.com/belstat X https://twitter.com/belstat_by