С.1. Узнаўляльныя рэсурсы прэсных вод
Агульны рачны сцёк Рэспублiкі Беларусь, 2000 – 2023 гг.
(мiльёнаў метраў кубiчных у год)
Метадалогія:
Водныя рэсурсы фарміруюцца ў адпаведнасці з колькасцю выпаўшых ападкаў у цяперашнім годзе і звільгатнеласцю папярэдняга асенняга сезона.
Велічыня ўнутранага прытока адлюстроўвае мясцовы рачны сцёк, які фарміруецца ў межах краіны на працягу года.
Узнаўляльныя рэсурсы прэсных вод адлюстроўваюць велічыню агульнага рачнога сцёку, якая ўключае велічыню мясцовага рачнога сцёку і прыток паверхневых вод з сумежных краін.
Крыніца даных:
Дзяржаўны водны кадастр.
Адказным за фарміраванне даных з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкі Беларусь.
Значнасць паказчыка:
дазваляе вызначыць стан узнаўляльных рэсурсаў прэсных вод у краіне, а таксама тэндэнцыі іх змянення.