С.4. Бытавое водаспажыванне ў разліку на душу насельніцтва
за 2001-2023 гг. спампаваць у фармаце xlsx
Сціслае апiсанне:
вада, якая пастаўляецца хатнім гаспадаркам галіной водазабеспячэння, а таксама спажыванне вады насельніцтвам за кошт самазабеспячэння (ацэначныя даныя); ацэнка насельніцтва, якое мае / не мае доступ да водазабеспячэння.
Ацэнка агульнага аб'ёму гаспадарча-пітнога водакарыстання
на душу насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, 2001 – 2023 гг.
(кубічных метраў)

Метадалогія:
Ацэнка колькасці насельніцтва, якое мае доступ да сістэм водазабеспячэння, заснавана на памнажэнні даных аб удзельнай вазе хатніх гаспадарак, якія пражываюць у кватэрах (дамах), абсталяваных водаправодам, агульнай колькасці хатніх гаспадарак, а таксама сярэднім памеры адной хатняй гаспадаркі асобна па хатніх гаспадарках, якія пражываюць у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, і хатніх гаспадарках, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах.
Колькасць насельніцтва, якое не мае доступ да водазабеспячэння, ацэнена, як рознасць паміж агульнай колькасцю насельніцтва краіны і колькасцю насельніцтва, якое мае доступ да водазабеспячэння.
Ацэнка водаспажывання насельніцтвам, якое самастойна забяспечвае сябе вадой, ажыццяўляецца на падставе даных аб водпуску вады насельніцтву, а таксама колькасці насельніцтва, якое мае / не мае доступ да водазабеспячэння.
Крыніца даных:
Вада, якая пастаўляецца насельніцтву галіной водазабеспячэння: адміністрацыйныя даныя аб водпуску вады насельніцтву; адказным за фарміраванне даных з'яўляецца Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Насельніцтва, якое мае / не мае доступ да водазабеспячэння: ацэнка на падставе даных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак і перапісаў насельніцтва 1999 г., 2009 г., 2019 г.; адказным за фарміраванне інфармацыі з'яўляецца Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.
Водаспажыванне насельніцтвам, якое самастойна забяспечвае сябе вадой: ацэнка на падставе адміністрацыйных даных аб водпуску вады насельніцтву (адказным за фарміраванне даных з'яўляецца Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі), а таксама даных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак і перапісаў насельніцтва 1999 г., 2009 г., 2019 г. (адказным за фарміраванне інфармацыі з'яўляецца Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь).
Значнасць паказчыка:
дазваляе вызначаць узровень развіцця воднай гаспадаркі і ступень даступнасці вады для забеспячэння бытавых патрэб насельніцтва. Акрамя таго, дапамагае выявіць тэндэнцыі ў вобласці водакарыстання ў краіне.