Сціслае апiсанне:
страты вод пры транспарціроўцы і іншыя страты і няўлічаныя расходы, у тым ліку па відах эканамічнай дзейнасці;
працэнт страт і няўлічаных расходаў вод ў аб'ёме здабытых (вынятых) вод з прыродных крыніц.
Страты вод ў Рэспубліцы Беларусь
Метадалогія:
страты вод – колькасць вод, якая губляецца пры іх транспарціроўцы, захоўванні, пераразмеркаванні і ахаладжэнні, у выніку чаго яны не даходзяць да водакарыстальніка або звышнарматыўна расходуецца;
няўлічаныя расходы вод – аб'ём вод, няўлічаны прыборамі ўліку расходу вод абанентаў, спажыўцоў з-за іх неадчувальнасці да малых расходаў або пагаршэння метралагічных характарыстык прыбораў уліку расходу вод ў працэсе іх эксплуатацыі, камерцыйныя страты вод;
пры фарміраванні афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы водных рэсурсаў у разрэзе відаў эканамічнай дзейнасці выкарыстоўваецца агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь ОКРБ 005-2011 "Віды эканамічнай дзейнасці" (адпавядае NACE Rev. 2.0).
Крыніца даных:
афіцыйная статыстычная інфармацыя па даных формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-вода (Минприроды) «Отчет об использовании вод»; адказным за фарміраванне інфармацыі з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Значнасць паказчыка:
дазваляе вызначыць эфектыўнасць мер, накіраваных на паляпшэнне водагаспадарчай сістэмы ў краіне. Зніжэнне страт вод пры транспарціроўцы да месцаў выкарыстання з'яўляецца паказчыкам эфектыўнасці выкарыстання водных рэсурсаў і работы сістэмы водакарыстання.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.