На 1 студзеня 2026 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічала 135 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 132,8 тыс. малых арганізацый (98,4% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва) і 2,2 тыс. сярэдніх арганізацый (1,6%), 204,4 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 250,5 тыс. іншых фізічных асоб, якія ажыццяўлялі індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць.
Найбольш распаўсюджанымі сферамі эканамічнай дзейнасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і індывідуальных прадпрымальнікаў з’яўляліся:
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2025 год склала 328,3 млрд. рублёў, уклад у рэспубліканскі аб'ём выручкі – 46,1%.
Уклад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў ВУП рэспублікі за 2025 год склаў 27,4%, у тым ліку арганізацыямі малога бізнесу – 17%, арганізацыямі сярэдняга бізнесу – 8%, індывідуальнымі прадпрымальнікамі – 1,7%, іншымі фізічнымі асобамі, якія ажыццяўлялі індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць, – 0,7%.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
