Аб асноўных эканамічных паказчыках дзейнасці суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Рэспублікі Беларусь за 2025 год

На 1 студзеня 2026 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічала 135 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 132,8 тыс. малых арганізацый (98,4% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва) і 2,2 тыс. сярэдніх арганізацый (1,6%), 204,4 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 250,5 тыс. іншых фізічных асоб, якія ажыццяўлялі індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Найбольш распаўсюджанымі сферамі эканамічнай дзейнасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і індывідуальных прадпрымальнікаў з’яўляліся:

  • аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (34,5% ад іх агульнай колькасці);
  • транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (13,9%);
  • прамысловасць (8,5%);
  • прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (7,6%);
  • будаўніцтва (7,6%).

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2025 год склала 328,3 млрд. рублёў, уклад у рэспубліканскі аб'ём выручкі – 46,1%.

Уклад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў ВУП рэспублікі за 2025 год склаў 27,4%, у тым ліку арганізацыямі малога бізнесу – 17%, арганізацыямі сярэдняга бізнесу – 8%, індывідуальнымі прадпрымальнікамі – 1,7%, іншымі фізічнымі асобамі, якія ажыццяўлялі індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць, – 0,7%.

21.05.2026 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by