У студзені-ліпені 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 18,8 млрд. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-ліпенем 2025 г. у супастаўных цэнах на 12,9%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 18,2 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 13% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,8% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,1%, яек – 87,3%.
У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 1083 тыс. тон, што на 5,4% больш, чым у студзені-ліпені 2025 г., малака – 5430,8 тыс. тон (на 2,9% больш), яек атрымана 2014,2 млн. штук (на 1% больш).
На 1 жніўня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 3,8 млн. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 1,3 млн. галоў. Колькасць свіней склала 2,1 млн. галоў, птушкі – 50,9 млн. галоў.
На 1 жніўня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) скошаны з 38,2% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 жніўня 2025 г. – 22,3%). Усяго намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 3 млн. тон, што на 55,3% больш, чым на 1 жніўня 2025 г., пры сярэдняй ураджайнасці 39 цэнтнераў з аднаго гектара ўбранай плошчы (на 1 жніўня 2025 г. – 43,1 цэнтнера).
Рапс убраны з 75,9% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 жніўня 2025 г. – 45,8%). Намалочана рапса 1,1 млн. тон, што ў 2,7 раза больш, чым на 1 жніўня 2025 г., пры сярэдняй ураджайнасці 30,1 цэнтнера (на 1 жніўня 2025 г. – 21,8 цэнтнера).
У рэспубліцы працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 жніўня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 4,8 млн. тон кармоў (у пераліку на кармавыя адзінкі), што на 13,7% больш, чым на 1 жніўня 2025 г., з іх кармоў з траў – 3,5 млн. тон (на 8,7% больш). У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 12,2 цэнтнера кармавых адзінак (на 15,1% больш), кармоў з траў – 12,3 цэнтнера (на 12,8% больш).
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
