Сціслае апісанне:
біяхімічнае спажыванне кіслароду (БСК5) у рачной вадзе выступае інтэгральным паказчыкам забруджанасці паверхневых вод і адлюстроўвае колькасць растворанага кіслароду, спажываемага арганізмамі для аэробнага разлажэння арганічных рэчываў, якія прысутнічаюць у вадзе. У Беларусі паказчык якасці вады па БСК5 для паверхневых водных аб'ектаў, якія выкарыстоўваюцца для размнажэння, нагулу, зімоўкі, міграцыі відаў рыб атрадаў ласосепадобных і асётрападобных складае не болей 3 мг О2/л; для іншых паверхневых водных аб'ектаў – не болей 6 мг О2/л;
аманійны азот з'яўляецца адным з асноўных рачных забруджвальнікаў. Найбольш-дапушчальная канцэнтрацыя аманійнага азоту складае 0,39 мг N/л;
паказчык прадстаўлены ў разрэзе рэк па пунктах назіранняў.
Біяхімічнае спажыванне кіслароду і канцэнтрацыя аманійнага азоту ў рачной вадзе
|
Сярэднегадавое біяхімічнае спажыванне кіслароду (БСК5), |
Канцэнтрацыя аманійнага азоту |
||
2010 |
2024 |
2010 |
2024 |
|
Бярэзіна |
1,82 |
2,56 |
0,86 |
0,25 |
Вілія |
2,53 |
2,17 |
0,47 |
0,04 |
Днепр |
2,15 |
2,10 |
0,41 |
0,29 |
Заходняя Дзвіна |
2,10 |
2,34 |
0,45 |
0,20 |
Заходні Буг |
2,88 |
2,85 |
0,35 |
0,10 |
Мухавец |
2,43 |
2,20 |
0,81 |
0,21 |
Нёман |
2,36 |
3,26 |
0,43 |
0,13 |
Прыпяць |
2,46 |
2,57 |
0,50 |
0,10 |
Свіслач |
2,90 |
4,15 |
0,82 |
0,32 |
Сож |
1,53 |
2,08 |
0,33 |
0,26 |
Метадалогія:
сярэднегадавое біяхімічнае спажыванне кіслароду вызначаецца пасля 5-дзённага інкубацыйнага перыяду на аснове інфармацыі, атрыманай па кожным пункце назірання пры адборы і правядзенні выпрабаванняў проб паверхневых вод на дзяржаўнай сетцы назіранняў за станам паверхневых вод;
канцэнтрацыя аманійнага азоту вызначаецца на аснове інфармацыі, атрыманай па кожным пункце назірання пры адборы і правядзенні выпрабаванняў проб паверхневых вод на дзяржаўнай сетцы назіранняў за станам паверхневых вод.
Крыніца даных:
Нацыянальная сістэма маніторынгу навакольнага асяроддзя;
адказным за фарміраванне інфармацыі з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Значнасць паказчыка:
дазваляе вызначыць стан рэк па ўзроўні забруджвання арганічнымі рэчывамі, якія легкаакісляюцца, і аманійным азотам.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.